заставка     1 сакавіка ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылося літаратурнае свята, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось.

     На працягу дзесяцігоддзяў яе шчырая паэзія застаецца актуальнай і запатрабаванай, бо звяртае ўвагу чытача на тое, што яму дорага і балюча, што кранае душу. У імпрэзе прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Фядзяева, Сяргей Красаў, Валянціна Шырынава на чале са старшынёй абласнога аддзялення Тамарай Красновай-Гусачэнка.214     Гумарыст Міхась Мірановіч, які таксама з'яўляецца ўраджэнцам вёскі Старына, падзяліўся ўспамінамі аб малой радзіме і сустрэчы з Еўдакіяй Лось. Ён прачытаў вершы, прысвечаныя сваёй знакамітай зямлячцы.
     На працягу свята гучалі творы паэтэсы ў пранікнёным выкананні ўдзельнікаў тэатральнага калектыву "Прэм'ера" Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і падлеткаў пад кіраўніцтвам Наталлі Шлімаковай. У выкананні вучаніцы гімназіі №4 Лады Дзёмінай прагучалі цудоўныя песні аб Беларусі.3567