заст  14 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла патрыятычная гадзіна «Вызвалення час крылаты» да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, да 80-годдзя вызвалення Беларусі і Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў межах праекта да 1050-годдзя заснавання горада Віцебска.

  Вучням 2 «Б» класа СШ №11 паказалі ўрывак пра пачатак вайны і вызваленне роднага горада з тэлепаэмы Давіда Сімановіча «Маладосць старажытнага Віцебска», пачыталі вершы Тамары Красновай –Гусачэнкі «Сакрэт Перамогі», «Дзядзя Ваня». Дзецям расказалі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, памяць пра подзвігі якіх захоўваюць помнікі, вуліцы і праспекты нашага горада. Затым дзеці вырашылі аформіць лісты да Ефрасінні Зяньковай і Веры Харужай, Міная Шмырова і Федара Блахіна, Аляксандра Гараўца і Леаніда Філіпенкі, Пятра Машэрава і Івана Люднікава з падзякай за вызваленне, за перамогу, за 80 год міра і стварэння на нашай зямлі.1