заст  Краязнаўчы ўрок «Беларусь мая сінявокая» правялі 14 лютага для вучняў 2 «А» класса і групы падоўжанага дня СШ № 33 супрацоўнікі бібліятэкі імя Я. Маўра. Школьнікі пачулі аповед пра Беларусь – край легенд, казак і паданняў, край з дзіўнай прыгажосці прыродай.

  Пазнаёміліся са славутымі людзьмі зямлі беларускай – Францыскам Скарынай, Еўфрасінняй Полацкай, Якубам Коласам, Янкай Купалам. Гутарка шла і пра тых, хто праславіў Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны і назаўжды застаўся ў памяці народнай – Канстанціна Заслонава, Аляксандра Гараўца, Зінаіду Тусналобаву-Марчанка, Марата Казея. Дзецям нагадалі пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны: флаг, герб і гімн. Завяршыўся ўрок гульнёй-віктарынай «Краязнаўчы калейдаскоп».1234