заст  8 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла патрыятычная гадзіна «Нельга забыць, нельга дараваць, нельга апраўдаць» з удзелам членаў ветэранскай арганізацыі Першамайскага раёна г. Віцебска былога непаўналетняга вязня Еўдакіі Пятроўны Коласавай, ветэрана працы Алены Александраўны Александравай у межах сумеснага праекта «Беларусь памятае!», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  Бібліятэкар пазнаёміла вучняў 6 «Б» класа гімназіі №9 з кнігамі і плакатамі на выставах «Генацыд беларускага народа» і «Пад крылом вызвалення». Еўдакія Пятроўна падзялілася сваімі ўспамінамі падчас знаходжання ў працоўным лагеры ў Германіі, куды яе сілком вывезлі разам з маці і сёстрамі. Алена Аляксандраўна расказала пра сваю маці, якая 15-гадовым падлеткам уваходзіла ў склад падпольнай групы, збірала звесткі пра фашысцкія склады з тэхнікай і боепрыпасамі, пра колькасны састаў нямецкіх салдат, перадавала знойдзенную зброю старэйшым таварышам, дапамагала арганізоўвываць пабегі з лагера смерці «5-ты полк».1