заставка  4 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар–клас па вырабу мяккай цацкі «Ты ляці, ляці мой конік!».

  Дзецям прадставілі выставу па тэме мерапрыемства, размешчаныя на ёй кнігі расказалі пра біялагічныя асаблівасці гэтай хатняй жывелы, пра гісторыю яе прыручэння чалавекам у першабытныя часы, пра сучасныя пароды. Дзеці атрымалі адказы на самыя каверзныя пытанні: ці можа конь служыць барометрам, у гонар якога каня быў названы горад, хто такіе гіпакампы, дзе шукаць туманнасць Конская галава? Таксама на выставе былі прадстаўлены кнігі па вырабу мяккай цацкі, якія змяшчалі прыклады, формы і рэкамендацыі па вырабу цацак з выкарыстаннем розных відаў матэрыялаў. Валанцёр Анжаліка Вішнеўская правяла майстар-клас па вырабу коніка. Скакуны атрымаліся рознай «масці» і кожны са сваім характарам.12