заст  14 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар-клас работы з палімернай глінай «Сакрэты матэрыяла» з удзелам валанцёра дызайнера Вольгі Фраловай.

  Бібліятэкар зрабіў агляд выставы, на якой былі прадстаўлены кнігі з інфармацыяй пра дэкарытаўна-мастацкую творчасць, паказаў дзецям відэамайстэр-клас па вырабу з палімернай гліны кошыка з кветкамі, а потым Вольга Фралова падзялілася сваімі сакрэтамі майстэрства і прапанавала дзецям зляпіць з палімернай гліны румяны батон і кошык, імітаваны пад кораб, зроблены з лазовых галінак. Дзецям вельмі спадабалася работа з гэтым пластычным матэрыялам і ўзнікла шмат ідэй па вырабу з яго кветак, завушніц, брошак, заколак і шпілек у валасы.2