заст  20 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча вучні 2«А» класа СШ №11 адправіліся ў завочнае падарожжа па рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза «Зімовая казка».

  Дзецям прадставілі выданне Вячаслава Семакова і Міколы Бамбізы «Дзед Мароз і яго радня», а таксама кнігі «Беларускі Дзед Мароз» і «Маёнтак беларускага Дзеда Мароза». Вучням расказалі, як Дзед Мароз апынуўся ў Белавежскай пушчы, як для яго будавалі палац, што занходзіцца ў Скарбніцы, як выглядае церам яго ўнучкі Снягуркі, якія экспанаты знаходзяцца ў Музеі ледзянога быта, а таксама пра іншыя казачныя мясціны маёнтка: Чароўны Млын, засыпаны калодзеж, Паляну дванаццаці месяцаў, Елачку выкананых пажаданняў, Гарбаты масток і, вядома, пра тое, якія цікавыя забавы чакаюць наведвальнікаў Белавежкай пушчы ў святочныя дні.