заст   «Бацькава сэрца» – так называўся ўрок мужнасці, які прайшоў 1 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагера гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна.

   Дзеці даведаліся, што свой баявы шлях Мінай Шмыроў пачаў яшчэ падчас Першай сусветнай  вайны, а потым у гады Вялікай Айчыннай арганізаваў партызанскі атрад у Суражскім раёне Віцебскай вобласці. Дзеці з цікавасцю слухалі аповеды пра баявыя аперацыі партызанаў, пра іх геройскія ўчынкі і кемлівасць у барацьбе з ворагам. Боллю ў іх сэрцах адазваўся расказ пра трагічны лёс сям'і партызанскага камандзіра, праілюстраваны вершам А. Куляшова «Балада аб чатырох заложніках» і карцінай віцебскага мастака П. Явіча «Дзеці Міная».2