ЗАСТ   26 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 5 «Б» класа СШ №38 прайшла патрыятычная гадзіна «Ў ваенных злачынстваў няма тэрміну даўнасці», на якой дзецям прадставілі выставу кніжных выданняў і плакатнай прадукцыі «Генацыд беларускага народа».

    Асабліва бібліятэкар прыпынілася на інфармацыі пра Віцебскую і Мінскую вобласці, расказала пра спаленыя вёскі, разбураныя гарады, пра канцлагеры ваеннапалонных і мірных жыхароў, а таксама пра лёс дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.1