заст   4 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла сустрэча з членам ветэранскай арганізацыі Першамайскага раёна г. Віцебска Александравай Аленай Александраўнай «Гісторыя маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны» ў межах сумеснага праекта «Наша роднае», прысвечанага 85-годдзю заснавання Віцебскай вобласці.

    Бібліятэкар пазнаёміла вучняў 6 «В» класа СШ №28 з геаграфічнымі асаблівасцямі, з адметнасцямі краю, нагадала пра знакамітых людзей вобласці, якія праславілі нашу краіну. Алена Аляксандраўна расказала пра сям'ю, пачынаючы з прадзеда, пра сямейныя традыцыі, пра ваеннае ліхалецце па успамінах маці, паказала фотаздымкі, франтавыя лісты, узнагароды, пачытала свае вершы. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня ветэранскай арганізацыі Цітоў Леанід Андрэевіч і яго намеснік Панізовіч Святлана Дзмітрыеўна.1