заст     На літаратурны ранішнік «Куточак зямлі, што радзімай завем» запрасілі 27 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Маякоўскага наведвальнікаў школьнага лагеру СШ № 3. Дзеці знаёміліся з паняццем «малая радзіма» на прыкладзе твораў беларускіх пісьменнікаў.

     Былі прачытаны вершы Міхася Пазнякова, Міхася Башлакова, Тамары Кавальчук, Навума Гальпяровіча, урывак з казкі Пятра Сіняўскага «Зачараваная гаспадарка» і іншыя. З гэтых твораў слухачы даведалася, якой прадстаўляюць у сваіх успамінах сваю малую радзіму беларускія пісьменнікі і паэты, за што яны яе любяць і шануюць. Былі прадстаўлены музычныя відэаролікі з песнямі на словы Максіма Багдановіча «Па-над белым пухам вішняў» і Якуба Коласа «Мой родны кут». Дзеці абмяркоўвалі, што сабой уяўляе іх малая радзіма: горад ці вёсачка, дзе яны нарадзіліся; іх бацькі і родныя; родны дом, дзе яны жывуць і родная прырода.