1  У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 12 ліпеня запрасілі наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" прыняць удзел у гадзіне памяці "Адабрала дзяцінства вайна". 

  Дзецям нагадалі пра галоўнае права кожнага чалавека – жыць на мірнай зямлі, расказалі на прыкладзе кніг і матэрыялаў, прадстаўленых на выставе, пра тыя пакуты, якія выпалі на долю дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра смеласць, адвагу і мужнасць падлеткаў у барацьбе з ворагам. Дзецям таксама прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны "Ваенная кемлівасць", прачытаць зашыфраванае данясенне і знайсці карту беларускай наступальнай аперацыі "Багратыён".