сайт 129 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна" прайшла гутарка "Пад крылом вызвалення", прысвечаная Дню незалежнасці.

  Дзецям расказалі чаму свята адзначаецца 3 ліпеня, пра аперацыю "Баграціён", пра тое, які кошт заплаціла наша краіна за такое доўгачаканае вызваленне, паказалі карціну беларускага мастака Валянціна Волкава "Мінск. 3 ліпеня 1944 года", фотаздымкі, на якіх адлюстраваны Дзень вызвалення горада Віцебска. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана подзвігам Колі Гойшыка, Марата Казея, Зіны Партновай, якія геройскі загінулі за некалькі месяцаў да светлага дня вызвалення.