заст     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна мужнасці «Ісці і не здавацца, змагацца і перамагаць», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера гімназіі №3.

     Падлеткам прадставілі кнігі Барыса Палявога «Аповесць пра сапраўднага чалавека», Міхаіла Шолахава «Лёс чалавека», Аляксандра Фадзеева «Маладая гвардыя», расказалі хвалюючыя эпізоды з гэтых кніг, якія сведчаць пра сілу духа галоўных герояў літаратурных твораў і іх прататыпаў. Удзельнікам мерапрыемства таксама далі магчымасць паразважаць над паняццем «сіла духа» і прапанавалі прывесці прыклады абставін, калі асабліва ярка праяўляюцца найлепшыя якасці чалавека: смеласць, адвага, здольнасць змагацца да канца, мужна пераадольваць цяжкасці, ісці наперад да сваёй мэты. Падлеткам таксама расказалі пра лёс іх сучасніка Аляксея Талая, які нягледзячы на трагічныя абставіны ў яго жыцці, мае неабмежаваныя магчымасці, займаецца спортам і дапамагае іншым.