заст     24 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурная гадзіна «Дзецям патрэбен мір на планеце», у якой бралі ўдзел вучні 4 «В» класа гімназіі №9. Бібліятэкар пазнаёміла з празаічнымі літаратурнымі творамі, у якіх расказваецца пра шчаслівае дзяцінства, пра прыгажосць роднай зямлі, а вучні прадставілі гэту тэму вершамі беларускіх і рускіх паэтаў і малюнкамі–пазламі мірнага жыцця.

     1

     Тэма вайны прагучала на мерапрыемстве дзякуючы кнігам «Ніколі не забудзем» і Ільі Турычына «Крайний случай», а таксама вершам у выкананні дзяцей. Ілюстрацыямі да літаратурнай гадзіны сталі асобныя экспанаты выставы саломапляцення «Чароўная кветка» і драўляныя скульптуры, якія расказваюць пра ваенныя эпізоды з гісторыі сям'і мастака Леаніда Саўчанкі.