заст     17 мая ў бібліятэцы імя Ул Караткевіча прайшоў урок радзімазнаўства «Краіны вечныя святыні», у якой бралі удзел вучні 1 «Б» класа СШ №11. Дзецям расказалі, чаму наша сімволіка так выглядае, і што сімвалізуюць пэўныя элементы, колеры.

     Вучні атрымалі адказы на пытанні: хто прыдумаў арнамент і што ён азначае, чаму на гербе краіны мы бачым зямны шар і ўзыходзячае сонца, чаму ў вянок уплецены каласы жыта, кветкі льна і канюшыны, што сімвалізуе чырвоная зорка, які глыбінны сэнс укладзены ў кожны радок Дзяржаўнага гімна, і ў якіх выпадках гучыць асноўная песня краіны? Напрыканцы мерапрыемства вучні пажадалі намаляваць асобныя элементы, якія прысутнічаюць на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь.1