заст     16 мая ў бібліятэцы імя ул. Караткевіча прайшло фальклорнае свята «Карагод народных традыцый», якое падрыхтавалі студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава.

     На мерапрыемстве з элементамі тэатралізацыі вучняў 1 «Б» класа СШ №11 пазнаёмілі з асноўнымі народнымі святамі беларусаў першай паловы календарнага года: Калядкамі, Масленіцай, Вялікднём, Купаллем. Да дзяцей у госці завіталі Каза, Мядзведзь, Зіма, Сняжынка, Жаваранак, Масленіца, Волат, Князь Андрэй і прынцэса Маргарыта, якія запрасілі прысутных прыняць удзел у абрадавых гульнях: калядаванне, кіданне сняжкоў, частаванне блінамі, размалёўванне велікодных яек, шуканне чароўнага яйка сярод сапрадных, а таксама спеў абрадавых песен і ваджэнне карагодаў. Дзякуючы цудоўна арганізаванаму прадстаўленню дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і дакрануліся да ўнікальнай і вельмі багатай народнай спадчыны.12345