заст     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах сумеснага праекта «Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві!» з Першамайскай раённай арганізацыяй г. Віцебска «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» (БГАВ) з удзелам вучняў 4 «А» класа СШ №28 імя Е. Зяньковай прайшла патрыятычная гадзіна «Дарогамі памяці».

 

     На мерапрыемстве прысутнічалы Ганаровыя члены (БГАВ) Першамайскай раённай арганізацыяй г. Віцебска і арганізатары праекта. Дзецям спачатку паказалі фільм, які апавядаў пра жыццёвы і ваенны лёс воіна-інтэрнацыяналіста, старшыню ветэранскай арганізацыі 103-й віцебскай асабовай, гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Віктара Іванавіча Семікоза. А потым ён сам распавёў больш падрабязна пра сваё цяжкае пасляваеннае дзяцінства, успомніў некаторыя эпізоды падчас ваенных дзеянняў у Афганістане, расказаў пра свае ўзнагароды і звярнуўся з наказам да падрастаючага пакалення: любіць радзіму, вучыцца і працаваць для яе далейшага росквіту, берагчы мір на зямлі.12