заст28 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера і 1-х класаў гімназіі № 3 прайшоў урок радзімазнаўства «Краіна міра і дабра».

Спачатку дзеці паразважалі над паняццямі «мір» і «вайна», бібліятэкар нагадала ім факты генацыду беларускага народа: спаленная разам з жыхарамі вёска Хатынь, знішчэнне людзей у кацэнтрацыйных лагерах і дзіцячых дамах, а потым удзельнікі мерапрыемства вусна намалявалі карцінкі свайго ўласнага мірнага жыцця.

На старонцы ўрока радзімазнаўства, якую назвалі «Гімн стваральнай працы» дзецям расказалі пра галіны сельскай гаспадаркі і прамысловасці, якія асабліва эфектыўна працуюць у краіне і прапанавалі прыняць удзел у гульні «Кожнай рупнай добрай працай людзі шчыра ганарацца».12