застУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 22 сакавіка прайшло свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі «Край родной, озёрный, синий, добротой сердец хранимый», прысвечанага Году міру і стварэння, з удзелам вядомай паэтэсы Тамары Красновай-Гусачэнка. 

У цэнтры ўвагі сталі новыя кнігі «Навагоднія прыгоды Марусі»(2023 г.) і «Край родной, любимый» (2021 г.). 

Свята пачалося з прадстаўлення кнігі «Навагоднія прыгоды Марусі», якая выйшла на беларускай мове дзякуючы перакладчыкам Фёдару Палачаніну і Міколе Шабовічу, у выкананні дзяцей прагучалі мудрыя вершы з гэтай п'есы-казкі, асноўная думка якіх служыць Дабру і Святлу, мець чулае сэрца, не быць абыякавым и лянівым.

Знаёмства з кнігай «Край родной, любимый» пачалося з музычна-патрыятычнай акцыі «Я люблю Беларусь!», у ходзе якой вучні 4 «Б» класа гімназіі № 3 песняй і флажкамі Рэспублікі Беларусь, а таксама вершамі Тамары Красновай-Гусачэнка, пададзенымі вельмі выразна і артыстычна, павіталі кнігу і родную краіну, і тым самым падзякавалі за магчымасць вучыцца, развівацца і працаваць пад мірным небам. На кантрасце аўдыторыі былі прадэманстраваны карціны юных мастакоў пад агульнымі назвамі «Какое чудо — этот мир и эта жизнь!» и «Рисуют мальчики войну». Тэму памяці пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прадоўжылі ў выкананні дзяцей вершы паэтэсы «Дядя Ваня» і «Секрет Победы» з кнігі «У света нет тени».

Тамара Іванаўна расказала хвалюючыя эпізоды з свайго пасляваеннага дзяцінства, пра бацьку, які цудам уцалеў на вайне, пра свае пошукі салдацкага шляха родных і блізкіх ёй людзей, якія загінулі абараняючы беларускую зямлю пад Гомелем і Віцебскам, каля Лёзна і пад Брэстам, каля Мёраў і на Буйніцкім полі пад Магілёвам. Напрыканцы сустрэчы паэтэса звярнулася да дзяцей з наказам: любіць сваю краіну, помніць пра подзвіг народа ў гады вайны, шанаваць дасягненні мінулых пакаленняў, берагчы мір на роднай зямлі.123456