затсУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 3 сакавіка ў межах сумеснага праекта «Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві!» з Першамайскай раённай арганізацыяй г. Віцебска «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» (БГАВ) з удзелам вучняў 4 «В» класа СШ №28 прайшла гадзіна мужнасці «Тут знішчалі людзей». з удзелам былога непаўналетняга вязня лагера смерці «5-ты полк» Соф'і Аляксандраўны Шлыкавай.

Дзецям паказалі фільм «Дарога майго жыцця», які расказаў пра няпросты, напоўнены трагічнымі эпізодамі ў гады вайны, стваральнай працай і актыўнай грамадскай дзейнасцю ў послеваенны перыяд і наступныя гады. Потым Соф'я Аляксандраўна падзялілася сваімі ўспамінамі пра знаходжанне ў лагеры смерці «5-ты полк», адказала на пытанні дзяцей, расказала пра сваё творчае захапленне, паказала ўласныя работы ў тэхніцы ажурнае вязанне кручком і карціны ў тэхніцы вышыўка.

Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасферы, ад дзяцей ў адрас госці прагучала шмат добрых слоў, шчырых пажаданняў моцнага здароўя і даўгалецця. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі старшыня Першамайскай раённай арганізацыяй г. Віцебска «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» Леанід Аляксандравіч Цітоў і яго намеснік Святлана Дзмітрыеўна Панізовіч, якія звярнуліся да аўдыторыі з патрыятычным наказам: вучыцца і працаваць на карысць роднай Беларусі.23415