застЗ 7 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава драўляных скульптур «Жывое дрэва» члена народнага клуба мастакоў «Контур» і беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Леаніда Саўчанкі.

На выставе прадстаўлены работы, якія уваходзяць у цыкл скульптурных кампазіцый «Скарбніца» і прадстаўляюць вобразы багоў беларускай міфалогіі: Белбога і Чарнабога, Перуна і Зюзю, Дамавіка і Лесавіка, Пушчавіка і Палевіка, а таксама Цмока, аднаго з самых вядомых беларускіх цмокаў, які па легендзе жыў у Лепельскім возеры і якога апісваў Уладзімір Караткевіч у рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародне». Асаблівую ўвагу прыцягваюць работы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Гэта эпізоды з гісторыі сям'і Леаніда Саўчанкі «Дзед Лявон», які быў партызанам Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, адвозіў параненых на аэрадром і «Святы Мікола, барані!» — скульптурная кампазіцыя, расказваючая пра бабулю мастака Вольгу.

Дакладнасць і выразнасць форм, пластычнасць і лаканізм, кампактнасць, а галоўнае — ярка пададзеныя нацыянальныя асаблівасці робяць яго драўляныя кампазіцыі жывымі і вельмі цікавымі для гледача.123456