застУ бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 8 лютага ў межах сумеснага праекта «Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві!» з Першамайскай раённай арганізацыяй г. Віцебска «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» (БГАВ) з удзелам вучняў 7 «А» класа СШ №28 прайшла патрыятычная гадзіна «У ваенных злачынстваў няма тэрміну даўнасці».

Былы непаўналетні вязень Еўдакія Пятроўна Коласава расказала пра знаходжанне ў нямецкім працоўным лагеры яе сям'і, пра цяжкую працу там на будаўніцтве чыгункі, пра яе паездку да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў ў 2020 годзе па запрашэнню Германіі ў Асвенцым, пра тыя балючыя ўражанні, якія яна атрымала падчас экскурсіі па Дзяржаўнаму музею Аушвіц-Біркенаў. Падлеткі з цікавасцю разглядалі фотаздымкі, з асабістага жыцця Еўдакіі Пятроўны і зробленыя падчас паездкі.12