застУрок беларускага чытання «Быць на зямлі чалавекам», эпіграфам для якога сталі радкі Пятруся Броўкі: «Усё пакінуць след павінна», прайшоў 8 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «Г» класа СШ № 11.

На прыкладзе ўчынкаў герояў вершаў, казак і апавяданняў беларускіх пісьменнікаў Эдзі Агняцвет, Ядзвігі Бяганскай, Ніны Галіноўскай, Георгія Марчука, Алены Масла, Максіма Танка, Андрэя Федарэнкі дзеці прааналізавалі адмоўныя і станоўчыя якасці чалавека: працавітасць і ленасць, смеласць і баязлівасць, спагадлівасць і абыякавасць, шчырасць і крывадушнасць, шчодрасць і сквапнасць, жорсткасць і міласэрнасць і прыйшлі да высновы, што трэба падтрымліваць усё лепшае ў кожным і засцерагацца ад непрыгожых учынкаў і паводзін.123