InShot 20230203 184753173 1Агляд навінак беларускай літаратуры адбыўся ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось 3 лютага для вучняў 2 «Б» класа гімназіі №4.

Хлопчыкам і дзяўчынкам спадабаліся «Казкі бабулі Белай Вароны» Таццяны Дамаронак. Героі гэтых невялікіх твораў вельмі падобныя сваімі ўчынкамі на дзяцей, хоць і з'яўляюцца прадстаўнікамі жывёльнага свету.

Таксама рабяты пазнаёміліся з вясёлымі і добрымі вершамі Генадзя Аўласенкі, з жартоўнымі правіламі правапісання Анатоля Зэкава, з прыгодамі герояў Алены Стэльмах.