заст     27 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла святочная праграма «Навагоднія забавы».

     Наведвальнікаў школьнага лагера СШ №28 павіншавалі з наступаючым Новым годам і прапанавалі прыняць удзел у шматлікіх гульнях і віктарынах «Што такое Новы год?», «Упрыгожванне елкі», «Збіраем сняжынкі», «Малюем зіму», «Складаем навагоднія вершы», «Перацягванне каната». Акрамя таго ўдзельнікі свята спявалі навагоднія песні, вадзілі карагод вакол елкі, танчылі на навагодняй дыскатэцы. Напрыканцы прачыталі напамяць вершы, атрымалі навагоднія пажаданні і салодкія пачастункі ад бібліятэкара.12346