сайт начало  21 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла святочная пазнавальная гадзіна "Ах ялінка! Чаго толькі на яе няма галінках!" з удзелам вучняў 1-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

  Дзецям расказалі гісторыю з'яўлення елачных цацак у нашай і іншых краінах свету. Бібліятэкар паказала вучням цацкі з уласнай калекцыі: фігуркі са скручанай прэсаванай ваты, размаляваныя фарбамі і пакрытыя крухмальным клейстарам, пасыпаным зіхатлівым шкляным "снегам", якія выпускаліся да сярэдзіны 1950-х., а таксама шкляныя снягуркі, шышкі, ліхтарыкі, алюміневыя рыбкі і птушкі. Увагу дзяцей прыцягнулі саламяныя елачныя цацкі, а таксама зацікавіла інфармацыя пра выставычны праект "Музей елачных цацак", арганізаваны ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску, дзе размешчаны навагоднія цацкі з самых розных краін свету.3