заст     8 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла святочная вечарына «Гэта толькі пачатак...» з нагоды 45-годдзя з дня заснавання бібліятэкі. Калектыў бібліятэкі расказаў пра свае дасягненні за апошнія пяць гадоў, пры дапамозе відэаролікаў «З кнігай па дарогах дзяцінства: інтэрактыўныя формы работы», «Гурток «Бусляня», «Творы ваеннай тэматыкі ў творчасці Ул. Караткевіча» праілюстраваў асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці.

     Павіншаваць бібліятэку з днём нараджэння завіталі начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагаічнай работы і па справах моладзі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Вікторыя Масалава, старшыня Першамайскай раённай ветэранскай арганізацыі Леанід Цітоў, яго намеснік Святлана Панізовіч, старшыня раённай арганізацыі беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызма Еўдакія Коласава. Ад абласнога аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» выступілі Тамара Краснова-Гусачэнка і Алена Федзяева, якія прэзентавалі бібліятэцы свае новыя кнігі і публікацыі, добрыя словы у адрас калектыва бібліятэкі прагучалі ад прадстаўнікоў школ №11 і №28, гімназіі №3, ДУ «Культурна –гістарычны комплекс «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна». У падарунак калектыву бібліятэкі студэнты ВДУ імя П. М. Машэрава прадставілі літаратурную кампазіцыю паводле вершаў Ул. Караткевіча «Энтузіястам з кнігай у руках прысвячаецца». Музычным упрыгожваннем свята сталі выступленні выкладчыка Святланы Сілевіч і навучэнцаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў №4.2534681109