заст     2 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 2-3-х СШ №11 прайшоў урок мужнасці і суперажывання «Подзвіг даўжынёй у жыццё». 

     Дзецям прадставілі кнігу Уладзіміра Ліпскага «Стромкія вёрсты» пра гераічную жанчыну, санінструктара, Зінаіду Тусналобаву-Марчанка, якая вынесла з поля бою ў гады Вялікай Айчыннай вайны 123 раненых, сама пасля ранення засталася без рук і ног, але пры дапамозе верных сяброў знайшла ў сабе сілы стаць неабходнай і карыснай людзям, сваёй сям'е. Дзецям зачыталі пісьмо «Адпомсціце за мяне, адпомсціце за мой родны Полацк!», якое Зіна ў маі 1944 года паслала ў рэдакцыю франтавой газеты «Наперад на ворага» воінам 1-га Прыбалтыйскага фронту, а таксама ўрыўкі з лістоў, якія ёй чамаданамі салдаты пасылалі з поля бою са словамі падтрымкі і абяцаннямі вызваліць нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні былі ўражаны мужнасцю і стойкасцю жанчыны, яе любоўю да жыцця, яе сілай волі і энергіяй і ўсе ў адзін голас назвалі Зінаіду Тусналобаву-Марчанка героем на фронце і героем у мірным жыцці.