заст     1 снежня на базе бібліятэкі імя Еўдакіі Лось адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Чыгуначнага раёна г. Віцебска. Яго арганізатарамі і выступоўцамі былі педагогі СШ №7 Л.М.Амбразевіч і І.В.Шаёнак.

     Была абмеркавана тэма «Інфармацыйная культура і медыякампетэнтнасць настаўніка-філолага як сродак маўленчай, моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў».
     Загадчык бібліятэкі Г.А.Шашуткіна выступіла з паведамленнем і прэзентацыяй «Папулярызацыя беларускай літаратуры і культурна-гістарычнай нацыянальнай спадчыны».
Перад гасцямі бібліятэкі выступілі: кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі заслужанага калектыву РБ ТВУ «Беларускі тэатр «Лялька» Людміла Сіманёнак і пісьменнік-гумарыст Міхась Мірановіч.1