заст     26 лістапада адзначаецца дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга Уладзіміра Караткевіча. З гэтай нагоды бібліятэкі горада падрыхтавалі літаратурныя гадзіны, агляды літаратуры, гутаркі, кніжныя выставы.

     Гутаркі-агляды «Святло Караткевіча» для навучэнцаў СШ № 45 прайшлі 22 і 23 лістапада ў бібліятэцы ім. Е. Полацкай. Школьнікаў пазнаёмілі з цікавымі фактамі з біяграфіі нашага земляка: пісаць вершы ён пачаў у 6 гадоў; захапіўшыся гісторыяй Беларусі, пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы; працаваў школьным настаўнікам у Оршы.
    Бібліятэкар пазнаёміла з казачным краем, дзе жывуць персанажы яго казак. Што гэта за край? «А гэта той край, у якім мы з табой жывём» - гаварыў Уладзімір Караткевіч. Дзеці пачулі казку «Жабкі і чарапаха», паўдзельнічалі ў інтэлектуальна – пазнавальнай гульні «Літаратурны Эрудыт», адгадваючы казкі па ілюстрацыях і па прапанаваных урыўках. 1п

     24 лістапада ў бібліятэцы ім. ЯнкіМаўра прайшоў урок-партрэт «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць» для вучняў 8 «Г» і 7 «Е» класаў СШ № 31. У займальнай форме прайшло знаёмства дзяцей з літаратурнай спадчынай пісьменніка-земляка Уладзіміра Караткевіча. Увазе дзяцей была прапанавана пазнавальная віктарына аб жыцці і творчасці Уладзіміра Сямёнавіча, у якой кожны мог паказаць веды аб ім. Разам з бібліятэкарамі навучэнцы абмеркавалі некаторыя з твораў аўтара, а самыя ўпадабаныя ўрыўкі паспрабавалі агучыць. Завяршылася мерапрыемства віртуальным падарожжам па жыцці У. Караткевіча з дапамогай фільма, падрыхтаванага супрацоўнікамі бібліятэкі.1м

     Вусны часопіс «І не знікаць паэтам вечна» 25 лістапада правялі супрацоўнікі бібліятэкі ім. Л.Талстога для вучняў 6 «А»класа СШ № 46 імя І.Х. Баграмяна. Старонкі часопіса «Біяграфічная» і «Крокі творчасці» паведамілі дзецей аб жыццевым і творчым шляху Уладзіміра Караткевіча. На старонцы «Паэтычная» школьнікі чыталі вершы Уладзіміра Сяменавіча, а на старонцы «Займальная» шасцікласнікі разгадвалі рэбусы, у якіх былі зашыфраваны назвы казак пісьменніка і запавет для ўсіх беларусаў з казкі «Нямоглы бацька».1т

     25 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі ім. М.Лынькова правялі літаратурную гадзіну «Там Беларусь, дзе Караткевіч вырас». Трэццякласнікі СШ № 16 пазнаеміліся з біяграфіяй пісьменніка, яго малой радзімай і творчасцю.1л

     Вандроўку па казцы «Кацёл з каменчыкамі» правялі 29 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Маякоўскага для навучэнцаў 5 «В» класа СШ № 5.1маяк