заст     13 і 20 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшлі гадзіны народнай творчасці «Гульнявая лялька». Гурткоўцам расказалі пра час, калі цацкі сваім дзецям маглі купіць толькі вельмі багатыя людзі, таму беднякі самі майстравалі лялькі, асноўнае прызначэнне якіх - гэта заняць дзіцяці ў той час, калі дарослыя займаюцца сваімі справамі, а таксама развіццё дробнай маторыкі і рухальных функцый.

     На першым занятку гурткоўцы шчыравалі над ручкамі, ножкамі і цельцам лялькі, а на другім, прычэсвалі валасы, запляталі косы, надзявалі прыгожыя сукенкі, спадніцы, курты, падбіралі паясы і карункі. Кожная лялька атрымалася асаблівай, а што самае гаоўнае - са станоўчай энергетыкай, паколькі выраблялася з добрым настроем і жаданнем.1     22 лістапада да дня нараджэння Ул. Караткевіча прайшоў чарговы занятак гуртка «Бусляня» - каменціраваннае чытанне казкі Ул.Караткевіча «Верабей, Сава і птушыны суд». Затым адбылося абмеркаванне зместа твора, дзеці далі трапную харатэрыстыку кожнаму герою, апісалі знешні выгляд, успомнілі некаторыя навукова-папулярныя звесткі пра лад жыцця, асяроддзе пражывання, харчаванне дзеючых асоб - птушак. На практычнай частцы занятка дзеці прыступілі да выканання з каляровага кардону і паперы аплікацыі «Сава - вартаўніца». Занятак дапамог гурткоўцам падрабязна пазнаёміцца з адной з цікавейшых казак Уадзіміра Караткевіча і тым самым дакрануцца да яго багатай, самабытнай творчай спадчыны.2к1к