заст     19 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў творчы вечар «Нас водила молодость...» Уладзіміра Матвеева, удзельніка арт-групы «Арыён», музычнага калектыва «Славянка» і іншых самадзейных калектываў горада.

     У яго выкананні прагучалі папулярныя песні і рамансы вядомых кампазітараў. На творчы вечар завіталі ў бібліятэку добрыя сябры, знаёмыя, музыканты, якія віншавалі Уладзіміра Іванавіча з прыгожай датай – 88-годдзем і дарылі музычныя і паэтычныя падарункі. Аўдыторыя вельмі цёпла сустракала артыстаў, падпявала і шчодра ўзнагароджвала апладысментамі.123