заст     Бібліятэка імя Ул. Караткевіча пачала рэалізацыю сумеснага праекта «Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві!» з Першамайскай раённай арганізацыяй г. Віцебска «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» (БГАВ), мэта якога данесці да падрастаючага пакалення страшную праўду вайны і разуменне таго, што мы жывем у шчаслівы мірны час.
     18 лістапада адбылося першае мерапрыемства – патрыятычная гадзіна «Маленства за калючым дротам».

     На сустрэчу з вучнямі 4 «А» класа СШ №12 імя Л. Філіпенкі прыйшлі арганізатары праекта, старшыня Першамайскай раённай арганізацыі БГАВ Леанід Андрэевіч Цітоў, яго намеснік Святлана Дзмітрыеўна Панізовіч і старшыня Першамайскай раённай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызма» Еўдакія Пятроўна Коласава.
   Еўдакія Пятроўна, былы вязень працоўнага лагера ў Германіі, расказала пра рабскую працу сваёй сям'і ў Германіі, пра вызваленне з канцлагера, вяртанне ў разбураны вайной Віцебск, пра гады вучобы і працы па вастанаўленню горада. 1     Дзеці задалі ёй шмат пытанняў і пра калючы дрот, якім абнесены канцлагер, і пра баланду і галеты, што былі ў рацыёне вязняў, і пра іншыя факты з гісторыі нашай краіны і яе ўласнай біяграфіі. Дзяцей таксама пазнаёмілі з выданнямі, прадстаўленымі на выставе «Абвінавачваецца фашызм».2     Напрыканцы мерапрыемства Еўдакія Пятроўна звярнулася да дзяцей з наказам: «Ніколі не перапісваць гісторыю і заўсёды памятаць пра тую Вялікую Перамогу, якую заваявалі нашы дзяды і прадзеды, адстаяўшы свабоду і незалежнасць нашай краіны. Радзіму не выбіраюць, Радзіме не здраджваюць, Радзіму не прадаюць, трэба берагчы тое, што пабудавана папярэднямі пакаленнямі і вучыцца і працаваць на карысць і росквіт нашай роднай Беларусі».3