заст     3 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гульнявая праграма «Закружыць казак карагод», у аснову якой былі пакладзены казкі Уладзіміра Караткевіча.

     Наведвальнікаў школьнага лагера СШ №11 і СШ №34 пазнаёмілі з асноўнымі датамі жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча, прадставілі зборнікі казак «Вясна ўвосень» і «Лебядзіны скіт», а потым запрасілі ў чароўную краіну, якую пісьменнік называў «нейкім прыгожым краем», што знаходзіцца «трошкі бліжэй да Сонца і трошкі далей ад Месяца» і прапанавалі прыняць удзел у вясёлых гульнях, у аснову якіх былі пакладзены павучальныя гісторыі пісьменніка: «Верабей, сава і птушыны суд», «Мужык і дзіва аднавокае», «Кацёл з каменчыкамі», «Вужыная каралева».12     8 і 10 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшлі біяграфічныя хвілінкі «Пясняр зямлі пад белымі крыламі», у якім бралі ўдзел наведвальнікі старшых груп яслі-сада № 95 «Вясёлка». Напярэдадні дня нараджэння Ул. Караткевіча дзецям нагадалі эпізоды з дзяцінства пісьменніка, пазнаёмілі з яго казкамі і прапанавалі прыняць удзел у літаратурных гульнях па яго творчасці з кубікам і мячыкам, пазнаёмілі з кніжнымі і мастацкімі выставамі, запрасілі прыняць удзел у вясёлых віктарынах «Казачныя каруселькі», «Чароўны куфэрак» і інш.34