заст     3 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурна- музычная імпрэза «Душа народа ў песнях тых жыве» з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння слыннага сына беларускай зямлі, Народнага паэта Беларусі, Якуба Коласа, у якой бралі ўдзел вучні 7 «Б» і 7 «В» класа СШ №28.

     Падлеткаў завочна правялі па памятных мясцінах песняра, успомнілі знакавыя падзеі ў яго жыцці і творчасці: першы верш, першая ўзнагарода, першая кніга. Вучням расказалі таксама асобныя эпізоды з дзяцінства пісьменніка, ваеннага і пасляваеннага перыядаў жыцця. Падлеткі пад музычнае суправаджэнне праілюстравалі расповед бібліятэкара вершамі і ўрыўкамі з паэм Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон–музыка», прагучалі таксама і ўсім вядомыя песні на словы паэта «Мой родны кут» і «Родныя вобразы».1