заст     «Залаты Колас беларускай нівы» – менавіта пад такой назвай 2 лістапада прайшоў літаратурны час у бібліятэцы імя Я. Маўра, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Незвычайны свет – свет класіка беларускай літаратуры – адкрылі для сябе навучэнцы са школьнага лагера СШ №31.

     Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі паэта, убачылі відэапрэзентацыю аб яго жыцці і творчай дзейнасці. Паўдзельнічалі ў гульне «Блытаніца» і правялі конкурс на лепшага чытальніка вершаў Якуба Коласа. Вучні яшчэ раз адчулі прыгажосць беларускай мовы і тыя цёплыя словы любові да яе, якую ён выказаў радкамі сваіх цудоўных вершаў.абв