заст     1 і 2 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча на святочную прагараму «Сегодня все мы отдыхаем, с улыбкой школу вспоминаем» запрасілі наведвальнікаў школьнага лагера СШ №11, СШ №25 і СШ №34. У бліц-інтэрв'ю іх запыталі пра змены, якія адбыліся ў іх жыцці, дзякуючы школе, якія якасці яны набылі за час вучобы.

     Затым для прысутных былі арганізаваны міні-ўрокі матэматыкі і пазакласнага чытання, музыкі і роднай мовы, у ходзе якіх гумарыстычныя гульні і віктарыны «праэкзаменавалі» вучняў па гэтых прадметах. Кожны ўрок аддзяляўся школьным званком і запрашаў дзяцей на музычна-танцавальную пераменку, якую праводзілі разам з бібліятэкарам самі дзеці. Завяршылася свята харавым выкананнем песен пра школу.12