заст     2022-і год азнаменаваны 140-гадовым юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. 3 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Максіма Горкага адбылося паэтычнае свята «Прысвячэнне Песнярам». Гасцямі былі навучэнцы 9-х класаў СШ № 4 і чытачы бібліятэкі.

     Пачалі імпрэзу ўдзельнікі школы сучаснай харэаграфіі «Медана». Мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла з казкай Якуба Коласа «Ноч, калі зацвітае папараць - кветка», якую пісьменнік прысвяціў свайму сябру і паплечніку Янке Купале. А потым гучалі вершы зорак беларускай літаратуры, прысвечаныя нашай Айчыне. Завяршыла свята купалаўская «Малітва».12345