заст     23 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла фальклорная гадзіна «Калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку», у якой бралі ўдзел члены гуртка «Бусляня». Гурток папоўніўся новымі членамі і было вырашана успомніць абярэжную ляльку Крупянічку – Зернявушку, якая выраблялася нашымі продкамі якраз восенню, пасля збора ўраджаю.

     Створаная сваімі рукамі з натуральных тканін лялька Крупенічка прыцягвала ў дом багацце, росквіт, поспех. Яна гарантавала выдатны стол, сытасць дамачадцаў, шчасце сям'і. Напоўненая восеньскім свежым збожжам, Зернявушка заставалася побач з гаспадарамі ў перыяды вострай патрэбы. Запасы лялькі можна было з'есці, калі зіма выдавалася вельмі цяжкай. Пад кіраўніцтвам валанцёра Анжэлікі Вішнеўскай гурткоўцы зшылі аснову для лялькі, напоўнілі яе крупой, падабралі спаднічку і курту, некалькі фртушкоў і хусцінку. У кожнай дзяўчынкі лялька атрымалася прыгожай і пышнай, а гэта азначае, што запасоў у доме хопіць на ўсю зіму.12