заст     5 кастрычніка ў бібліятэцы ім. С. Маршака прайшоў тэматычны занятак «Мая Радзіма Беларусь» з выхаванцамі старэйшай групы дзіцячага садка № 49.

     На занятку-падарожжы дзеці даведаліся шмат новага аб прыродзе роднага краю, жывёльным і раслінным свеце Беларусі. Успомнілі аб тым, якая прыгожая наша Радзіма, як багатая падзеямі яе гісторыя. Дзеці праявілі актыўнасць і дапытлівасць, адказваючы на пытанні віктарыны. З задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні. Хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі сябе часткай дзіўнай краіны і выдатнага народа, з гонарам сказаўшы «Мы-беларусы!».1