2710 1    27 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла прыродазнаўчая гадзіна «Восеньскі настрой», у якой бралі ўдзел члены гуртка «Бусляня».

     Дзецям прапанавалі падумаць і адказаць, якія прыкметы восені іх радуюць, а якія навяваюць сум, паказалі карціны знакамітых мастакоў, на якіх адлюстраваны розныя перыяды гэтай пары года і прапанавалі вобразна апісаць убачанае. На мерапрыемстве таксама прагучалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў пра восень, а таксама загадкі–рыфмаванкі. Напрыканцы занятку кожны зрабіў яркую аплікацыю з кардону і паперы, асноўная мэта якой падымаць настрой у непагодлівыя восеньскія дні.

2710