заст2022     

 

 

 

       3 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «А» і 3«Г» класаў гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна прайшла святочная праграма «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы», прысвечаная Году гістарычнай памяці.

     Бібліятэкар, выкарыстоўваючы фотаздымкі з архіваў фотахронікі БелТА, расказала пра подзвігі і гераізм, пра пакуты і трагедыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і на кантрасце звярнула ўвагу на фотаработы выставы Валерыі Касперавай «Свет сям'і – свет любові», якія дэманструюць сённяшняе мірнае жыццё і шчаслівае дзяцінства. Дзеці паказалі добрые веды ў конкурсах, прысвечаных знакамітым людзям і дасягненням краіны, усе разам, дружна, спявалі патрыятычныя песні.1