заст     Віншуем удзельніцу гуртка «Бусляня», які працуе на базе бібліятэкі імя Ул. Караткевіча Эвеліну Пухавую і калектыў бібліятэкі з ганаровымі ўзнагародамі. Эвеліна стала пераможцам палуфінала Міжнароднага фестываля-конкурса «Арт-Магія» і пераможцам Міжнароднага творчага фестываля-конкурса «Сугучча сэрцаў» за творчую кампазіцыю «Вясковы карагод» (беларускія народныя лялькі).

     Падзячнымі лістамі таксама былі ўзнагароджаны мастацкі кіраўнік гуртка валанцёр Анжэліка Вішнеўская і загадчык бібліятэкі Галіна Ражноўская за ўклад у развіццё культурнай спадчыны краіны, і таксама за ўдзел у падрыхтоўцы лаўрэата гэтых значных Міжнародных конкурсных праектаў.1234