вк30014 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча адкрылася выстава фотаработ дзіцячага, сямейнага і шлюбнага фатографа з Віцебска Валерыі Касперавай "Свет сям'і – свет любові", у аб'ектыве якога шчаслівыя пары і сем'і, матулі і дзеткі.

     У сваіх работах таленавітая жанчына і прафесійны фатограф паспрабавала перадаць усю прыгажосць мацярынства. Кожны з яе прыгожых гарманічных фотаздымкаў нібы заклік бацькам удзяляць як мага больш увагі сваім дзецям, якія так хутка вырастаюць і сцвярджэнне, што галоўная каштоўнасць у жыцці – сям'я.

    Гасцінна запрашаем наведаць выставу і атрымаць моцны эмацыянальны зарад, накіраваны на стварэнне атмасферы любові і узаемапаразумення ў сям'і.

вк1вк2вк3