16 і 7 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла святочная праграма "Сам ён звонкая легенда, якой і рэху не абняць", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А. Пушкіна" і ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска".

Дзецям растлумачылі сэнс слова "купалле", расказалі пра дзяцінства знакамітага беларускага песняра, які нарадзіўся якраз на купальскае свята, пра традыцыі і абрады нашых продкаў, пра смелыя забавы юнакоў і варажбу дзяўчат, а таксама прапанавалі і самім паўдзельнічаць у святочных абрадах. Яны кідалі прыгожае купальскае кола на імправізаванае вогнішча, стараліся, каб вяночак трапіў не толькі на "рэчку" але і на гарлачык (папяровую кветку) на "вадзе", адгадвалі старажытныя славянскія загадкі, шукалі папараць-кветку, якая па народнаму павер'ю прыносіла шчасце, багацце і ўдачу таму, хто змог яе знайсці, сарваць і зберагчы.23