130 чэрвеня ў бібліятэцы імя Е.Лось адбылася пазнавальна-гульнявая праграма «Бульбу вараць, бульбу параць, бульбу смажанай ядуць!» з цыкла «Нашы сімвалы» для наведвальнікаў аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Віцебска». Наша Беларусь, як і кожная краіна, мае сваю багатую гісторыю, культуру, нацыянальныя традыцыі. Сапраўдным брэндам для Беларусі і беларусаў з'яўляецца бульба.

У першую чаргу, вядома, гэта «другі хлеб», без якога ў цяжкія ваенныя гады складана было б літаральна выжыць. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі аб тым, як і калі з'явілася бульба ў нашых мясцінах. Гульня «Верыш ці не» дапамагла даведацца пра многія цікавыя факты аб гэтай звычайнай гародніне. Дзеці пазнаёміліся з кнігай «Бульбінка» (укладальнік Аксана Спрынчан), у якой прадстаўлены вершы, апавяданні, казкі менавіта пра бульбу. Конкурс «Лепшы кулінар» выявіў віртуальных знаўцаў страў з бульбы. Была спроба перавесці назвы старажытных страў, якія сустракаюцца ў творах Уладзіміра Караткевіча. А аматары прыказак  спаборнічалі ў іх складанні. І, мабыць, самае галоўнае – выявілася, што, як сапраўдныя беларусы, бульбу любяць усе!2