заст     14 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў летняга лагера СШ №11 прайшла гульня па сюжэтах добра вядомых дзецям казак «Быў Нязнайкай, Знайкай стаў».

     Хто не ведаў адказа на пытанне садзіўся ў крэсла, надзяваў галаўны ўбор героя чароўных гісторый М. Носава і заставаўся ў ім пакуль не даваў правільны адказ. Дзеці паказалі добрае веданне народных казак, казак беларускіх і рускіх пісьменнікаў. Некаторыя ўдзельнікі гульні карысталіся падказкамі, а некаторыя - давалі адказ адразу. Максімум пасля другога пытання дзеці пазбаўляліся ад капелюша Нязнайкі і ім прысвойвалі званне Знайкі. І хоць кожнаму хацелася стаць знаўцам казак, але спачатку ўсім, без выключэння, карцела прымерыць знакаміты капялюш.1