заст     Літаратурная вандроўка «Гучыць Купалаўскі радок» для наведвальнікаў аздараўленчага лагера гімназіі №4 адбылася 15 чэрвеня ў бібліятэцы імя Е.Лось.
    Для кожнага беларуса імя класіка сусветнай і беларускай літаратуры, Народнага паэта Янкі Купалы з'яўляецца сімвалам нацыянальнага адраджэння, усведамлення сваёй годнасці.

     Літаратурная вандроўка, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння песняра, была пабудавана на ўспамінах родных, сяброў, літаратараў, даследчыкаў. Леакадзія Раманоўская, Паўліна Мядзёлка, Андрэй Александровіч, Зінаіда Бандарына – усе некалі расказвалі пра вялікага, таленавітага паэта і адзначалі простага, дасціпнага чалавека.
     Прагучалі вершы Янкі Купалы «Прарок», «Мая навука», «Заклятая кветка». Падлеткі пазнаёміліся з кнігай класіка «Вершы», выданай у 1946 годзе і падпісанай паэтцы Еўдакіі Лось жонкай Купалы – Уладзіславай Луцэвіч. Напрыканцы ўдзельнікаў вандроўкі чакала віктарына, адказаўшы на пытанні якой, трэба было разгадаць назву твора, які пакладзены на музыку. Гэта была вядомая «Малітва», якая і прагучала на сканчэнне імпрэзы.