заст     7 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна мужнасці «Праўдзівы расказ пра суровы лёс Ленінграда», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ №28, школы, у якой працуе музейная экспазіцыя «Блакаднаму Ленінграду прысвячаецца».

     Падлеткам прадставілі кнігі, якія расказваюць пра трагічныя старонкі гісторыі гэтага горада, расказалі пра пачатак блакады, пра ўмовы, у якіх паміралі і выжывалі мужныя жыхары горада, пра «дарогу жыцця», пра лёс Тані Савічавай і пра яе знакаміты дзённік. На мерапрыемстве гучалі вершы Вольгі Бергольц, Уладзіміра Ліфшыца, Зінаіды Шышовай, Глеба Сямёнава. Напрыканцы гадзіны мужнасці прысутным паказалі відэакліп Вікторыі Алешкі «Памятайце!».